Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022»

10-11 чэрвеня Любанскі музей народнай славы ў складзе  творчай дэлегацыі Любанскага раена  прымаў удзел у ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022", які быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. У агульнай экспазіцыі Мінскай вобласці "Партал часу. Міншчына: гісторыя і сучаснасць" установамі культуры Любанскага раена была прадстаўлена гісторыя партызанскага руху. Наведвальнікі экспазіцыі даведаліся, як працавала падпольная друкарня, атрымалі веды ў партызанскай школе, прайшлі партызанскімі сцежкамі, навучыліся майстраваць неабходныя для партызан бытавыя рэчы, паспрабавалі партызанскага хлеба, а затым атрымалі пропуск для наведвання "Партала часу".

661