«НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА СВАІМІ РУКАМІ»

“НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА СВАІМІ РУКАМІ”

У чацвер, 3 сакавіка, вучні 2-га “А” класа гімназіі № 1 г. Любань ізноў прыйшлі ў Любанскі музей народнай славы, каб тэорыю, якую атрымалі напярэдадні, увасобіць у практыку. Іншымі словамі, паспрабаваць зрабіць традыцыйную тэкстыльную ляльку ўласнымі рукамі. Канкрэтна – ляльку “На здароўе” (зразумела, што выбар яе быў невыпадковым: у наш “закаранованы” час яна надзвычай актуальна).

Адзначым: тое ўвасабленне далося дзеткам няпроста. Аказалася, што некаторыя хлапчукі і дзяўчынкі ня ведаюць простых рэчаў – як завязаць вузельчык, як заплесці касу (ну, цяпер будуць ведаць!). Аднак працай займаліся з вялікім захапленнем і задавальненнем, настойліва выконваючы ўсе этапы вырабу лялькі. А калі павесілі сабе на шыю ўжо гатовыя “На здароўе”, то радасці не было межаў!

Што ж, няхай гэтая лялька аберагае юных яе ўладальнікаў ад усіх хвароб і, у прыватнасці, каварнага каранавіруса. Няхай стане добрым падарункам мамам 8 сакавіка – у дзень самага светлага веснавога свята, прысвечанага прыгожай палове чалавецтва.

694