«ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ НАРОДНАЙ ЛЯЛЬКІ»

“ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ НАРОДНАЙ ЛЯЛЬКІ”

- такой была тэма музейнага ўрока для вучняў 2 “А” класа гімназіі № 1 г. Любань, які адбыўся ў экспазіцыі Любанскага музея народнай славы па вуліцы Леніна. Адразу варта адзначыць, што гэтае падарожжа было казачным. З захапленнем дзетвара слухала цікавы аповед пра жыццё-быццё лялькі-пярэваратня Машы, сачыла за цудоўнымі яе ператварэннямі – то ў маладзіцу на выданні, то ў жанчыну-маці, то ў клапатлівую бабулю, паступова адкрываючы для сябе таямнічы свет народнай тэкстыльнай лялькі. Лялькі, якую нашы продкі скарыстоўвалі не толькі як забаўку для хлопчыкаў і дзяўчынак, а надзялялі пэўнымі магічнымі ўласцівасцямі, якія рабілі  розных “Зайчыкаў на пальчык”, “Уцешніц”, “Кубышак-траўніц”, “Параскеў”, “Падарожніц” і іншых магутнымі абярэгамі, што пільна ахоўвалі людзей ад злых сіл.

Заняткі юным гімназістам, дзе яны атрымалі новыя веды пра традыцыйную культуру беларусаў, спадабаліся. Бо дзеткі яшчэ доўга зблізку разглядвалі лялькі, з задавальненнем трымалі іх у руках, распытвалі наконт няхітрай тэхналогіі вырабу. 

659