"Паэзiя беларускага народнага строя"

Любанскі музей народнай славы запрашае наведаць выставу “Паэзія беларускага народная строя». У экспазіцыі прадстаўлена прыватная калекцыя традыцыйнага народнага адзення, сабраная жыхаркай вёскі Смалічы Капыльскага раёна Навіцкай Аляксандрай. Дзевятнаццаць строяў першай паловы ХХ стагоддзя з розных куткоў Беларусі ўражваюць сваёй разнастайнасцю, самабытнасцю, багаццем аздабленняў, выкананых ва ўсемагчымых тэхніках: вышыўкі, узорнага ткацтва, аплікацыі, карункапляцення і інш. – пры дапамозе мовы колеру, формы і арнаменту адкрываюць нам патаемныя законы прыгажосці народнага мастацтва.

Экспазіцыя працуе з 27 ліпеня ў будынку музея па вуліцы Леніна 17

896