«Душой заўжды я разам з вамі…»

Любанскі Дзяржаўны музей народнай славы запрашае наведаць выставу «Душой заўжды я разам з вамі…», якая распачала сваю работу ў будынку музея па вуліцы Леніна, 17. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы нашага земляка, ураджэнца вёскі Закальное, Заслужанага работніка культуры РФ, члена Саюза мастакоў Расіі Мікуліча Сяргея Аляксандравіча. Цудоўныя партрэты і пейзажы, напоўненыя шчымлівай любоўю аўтара да роднага края і яго жыхароў, нацюрморты, ад якіх вее водарам малін і прахалодай сялянскай хаты, а таксама шматлікія этюды да задуманага, але так і не завершанага мастаком, вялікага палатна «Лён» не пакінуць раўнадушным ніводнага з наведвальтнікаў.
Выстава працуе штодня з 8 да 17 гадзін, акрамя нядзелі і панядзелка. Запіс на экскурсійнае абслугоўванне па тэлефоне 68-1-25.

63